У Мінску адбылася яго прэзентацыя.

«Беларускі гадавік» — гэта традыцыйная штогадовая калектыўная акцыя экспертна-аналітычнай супольнасці Беларусі, якая мае вынікам своеасаблівы летапіс найноўшай гісторыі краіны.

У працы над выданнем прынялі ўдзел аналітыкі з Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту, Агенцтва гуманітарных тэхналогій — Цэнтра сацыяльных інавацый, Лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў НОВАК, Незалежнага інстытута сацыяльна-палітычных і эканамічных даследаванняў, Цэнтра ўсходніх даследаванняў (Варшава), аналітычнага цэнтра «Палескі фонд міжнародных і рэгіянальных даследаванняў (Чарнігаў), даследчага цэнтра eBelarus.

Аўтарамі артыкулаў сталі Віталь Сіліцкі, Андрэй Казакевіч, Юрый Чавусаў, Наталля Васілевіч, Максім Жбанкоў ды інш.

Найбольшай вартасцю штогодніка ўяўляецца прысутнасць у ім новых, маладых аўтараў: сярод іх Зміцер Кухлей, Зміцер Крук, Сяргей Богдан.

Азнаёміцца са зместам выдання ў хуткім часе можна будзе на сайце Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў.

Варта адзначыць, што выйшаў гэты «летапіс» у двухмоўнай версіі: па-расейску і па-беларуску. Большасць тэкстаў — па-расейску, таму і на вокладцы толькі расейская мова. Затое існуе і ангельская версія.

На прэзентацыі «Гадавіка» па-беларуску выступаў адзін д-р Віталь Сіліцкі. Астатнія карысталіся расейскай мовай.

Пра якасць жа англамоўнай версіі сведчыць той факт, што «Нашу Ніву» ў ёй фігуруе як «Our grain field».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?