Пачатак працэсу ў панядзелак 14 чэрвеня ў 11.30.

14 чэрвеня ў панядзелак у 11.30 у Нясвіжскім раённым судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да клецкага апазіцыянера Сяргея Панамарова. Так пастанавіў Мінскі абласны суд.

Нагадаем, што 15 сакавіка гэтага года ён звярнуўся ў пракуратуру Клецкага раёна са скаргай на дзеянні начальніка клецкай ЖКГ Аляксандра Навіцкага. Аднак у праваахоўных органах заяве Панамарова ходу не далі, затое распачалі ў дачыненні да яго адміністрацыйную справу паводле сустрэчнай заявы Навіцкага. У выніку Клецкі раённы суд прысудзіў Панамарову штраф.

28 траўня Мінскі абласны суд пастанавіў адмяніць рашэнне Клецкага раённага суда і накіраваў справу да іншага суддзі на новы разгляд. Пры гэтым было адзначана, што суд над Панамаровым адбываўся з парушэннем шэрагу артыкулаў ПВКаАПу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?