Зборныя Англіі і ЗША (група «С») згулялі ўнічыю – 1:1. На выдатны рывок-гол Стывэна Джэрарда на 4-й хвіліне сустрэчы, амерыканцы адказалі... голам у свае вароты брамніка англічан Роберта Грына.

Удар па варотах Англіі на 40-й хвіліне нанёс Клінт Дэмпсі, Грын нібыта зафіксаваў мяч – Дэмпсі нават павярнуўся спіной да брамы брытанцаў і рушыў у бок цэнтра поля (момант жа нібы мінуў) – але праз імгненне галкіпер «Уэст Хэма» выпусціў мяч з рук і той закаціўся ў вароты.

* * *

Сёння, 13 чэрвеня, у гэтай жа групе «С» згуляюць зборныя Алжыра – каманда з выхадам на чэмпіянат свету аб'яднала краіну, што стаяла на парозе грамадзянскай вайны – і Славеніі, якая выбіла з плей-оф Расію. Пачатак трансляцыі на канале «Лад» у 14:25.

Потым у бой уступяць зборныя, што гуляюць у групе «D»: Сербія – Гана (17:00). За сербаў, дарэчы, выступае самы высокі гулец чэмпіянату – форвард Нікола Жыгіч. А ганцаў (ганчанаў? :) трэніруе трэнер-серб.

Вечарам – Нямеччына – Аўстралія (21:25 – БТ).

А заўтра, у панядзелак, суперматч Галандыя – Данія (14:30). І хай зайздросцяць тым, хто мае на працы тэлевізар!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?