Сацыял-дэмакраты саступілі, да ўлады вяртаюцца хрысціянскія дэмакраты.

Цэнтраправіца перамагла на парламенцкіх выбарах у Славаччыне. Як паведамляе статыстычнае ўпраўленне краіны, якое займаецца падлікам галасоў, чатыры апазіцыйныя партыі разам атрымалі 78 месцаў са 150 у парламенце. Гаворка ідзе пра змену ўлады, бо прэзідэнт Славаччыны выконвае цырыманіяльныя функцыі.

Папулісцкая партыя прэм'ера Фіца «Шлях — сацыял-дэмакратыя» сабрала 35% галасоў. Яна атрымае 62 месцы ў палаце дэпутатаў. Аднак слаба выступалі яе кааліцыянты. Нацыяналісты зы Славацкай нацыянальнай партыі атрымалі толькі 5,1% галасоў. А вось партыя былога аўтарытарнага і прарасійскага лідэра краіны Ўладзіміра Мэчыяра ўвогуле апынулася пад 5%-ым бар'ерам. Ім не дапамагла гульня антывугорскай картай пасля таго як Будапешт увёў закон аб падвойным грамадзянстве. Вугорцы складаюць 11% насельніцтва Славаччыны і кампактна пражываюць уздоўж мяжы.

Сярод правых партый найлепшы вынік паказаў Хрысціянска-дэмакратычны саюз — 15,4% галасоў, што дае яму 28 месцаў. З ім блакуюцца лібералы, яшчэ адна хрысціянска-дэмакратычная партыя і партыя вугорскае меншасці. Разам яны кіравалі Славаччынай на пачатку 2000-х і прывяліі краіну ў ЕС і НАТО.

Наступным прэм'ерам 5-мільённае славянскае нацыі можа стаць лідэрка хадэкаў Івэта Радзіцава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?