Непрыемныя прагнозы, што чэмпіянат свету па футболе ў ПАР будзе азмрочаны дзеяннямі мясцовых бандытаў, пачынаюць збывацца. Зборную Уругвая абрабавалі ва ўласнай гасцініцы.

Як паведамляе Associated Press, рабаванне адбылося незадоўга да матчу Уругвай - Францыя, які праходзіў у Кейптаўне і завяршыўся з лікам 0:0. Як высветлілася, невядомыя залезлі ў нумар аднаго з кіраўнікоў дэлегацыі Эрнэста Радрыгеса Альтэса і ўзламалі сейф.

Паводле некаторых звестак, прапалі 4000 даляраў.

ПАР займае адно з першых месцаў у свеце па ўзроўні злачыннасці. І хоць улады запэўнівалі, што гатовыя забяспечваць бяспеку ўсіх удзельнікаў турніру, штодня прыходзяць паведамленні аб тым, што на вуліцах гарадоў гэтай краіны рабуюць журналістаў і турыстаў. Прычым нярэдка нападу адбываюцца з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Варта адзначыць, што яшчэ год таму, калі ў ПАР праводзіўся Кубак канфедэрацыі, рабаўнікі не пашкадавалі футбалістаў. Тады напад быў здзейснены на гасцініцу, у якой жыла зборная Бразіліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?