Зборная Нямеччыны разграміла зборную Аўстраліі на чэмпіянаце свету па футболе з лікам 4:0.

Гэта першы разгромны вынік — і самы выніковы матч — на чэмпіянаце.

Перад тым найбольшая розніца мячоў была дасягнута ў матчы Карэя – Грэцыя – 2:0. А астатнія матчы – ці нічыя, ці упартая барацьба з мінімальным вынікам 1:0.

На 8-й хвіліне лік адкрыў Лукаш Падольскі. На 27-й – гол-прыгажун, нібы цвік у плаху, увагнаў яшчэ адзін гулец польскага паходжання — Міраслаў Клозэ.

У другім тайме вызначыліся Томас Мюлер (67-я хвіліна), а Какау забіў свой праз хвіліну пасля выхаду на замену (70-я хвіліна).

У другім матчы першага туру ў групе «D» зборная Ганы перамагла Сербію – 1:0 (Г'ян, 87-я-пенальці).

Таксама ў нядзелю згулялі зборныя Славеніі і Алжыра – 1:0 (Корэн, 79-я).

* * *

Такім чынам за тры дні на чэмпіянаце свету па футболе згуляныя матчы першага туру ў чатырох групах:

А: ПАР – Мексіка – 1:1, Уругвай – Францыя – 0:0.

ПАР, Мексіка, Уругвай, Францыя – 1.

В: Аргенціна – Нігерыя – 1:0, Карэя – Грэцыя – 2:0

Карэя – 3, Аргенціна – 3, Нігерыя – 0, Грэцыя – 0.

С: Англія – ЗША – 1:1, Славенія – Алжыр – 1:0

Славенія – 3, Англія, ЗША – 1, Алжыр – 0.

D: Сербія – Гана – 0:1, Нямеччына – Аўстралія – 4:0.

Нямеччына – 3, Гана – 3, Сербія – 0, Аўстралія – 0.

* * *

У панядзелак таксама пройдуць тры гульні. У групе «Е» згуляюць зборныя Галандыі і Даніі (14:30) і Камеруна і Японіі (17:00).

У групе «F» пройдзе матч Італія – Парагвай (21:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?