Следам за сэрам Элтанам Джонам (26 чэрвеня) і Стынгам (18 верасня) Мінск плануе наведаць знакаміты Джо Кокер. Ягоны канцэрт запланаваны на 1 кастрычніка ў Мінск‑Арэне,
паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Славуты блюзмэн наведае Беларусь у рамках Hard knocks tour у падтрымку альбома Hard knocks. Арганізатарам канцэрта ў Мінску выступае «Белдзяржцырк».

Квіткі будуць каштаваць ад 100 тыс. рублёў. Мінск-Арэна ўнесена ў графік турнэ спевака, паведамляецца на афіцыйным сайце Джо Кокера

Кокер прыедзе ў сталіцу Беларусі з Рыгі, а турнэ працягне ў Кіеве.

Год выдаецца багаты на сусветных зорак:

Рамштайн, Скорпіонс, Ванэса Мэй, сэр Элтан Джон, Стынг, Джо Кокер.

5 кастрычніка ў Мінску - выступ Limp Bizkit, а 2 лістапада ў Вільні, у Сімэнс-Арэне, выступяць у рамках развітальнага туру нарвегі з А-ha.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?