16 чэрвеня ў 18.30 адбудзецца адкрыццё выставы, на якой будуць прадстаўлены работы пераможцаў і фіналістаў першага адкрытага конкурсу прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Выстава будзе працаваць у аўтацэнтры Кia Атлант-М (Баравая, 2) да 18 ліпеня. Уваход вольны

На выставе прац удзельнікаў і пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010» можна пабачыць жыццё Беларусі і беларусаў ва ўсіх яго праявах.

У конкурсе ўзялі ўдзел 96 беларускіх фатографаў, якія супрацоўнічаюць са СМІ. Усяго было пададзена больш за 1200 адзіночных здымкаў і серый ў 8 намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Паўсядзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Гламур, рэклама». У журы конкурсу ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары розных краін, у тым ліку штатныя супрацоўнікі вядучых сусветных фотаагенцтваў (Associated Press, Agence France-Presse).

Мапа даезду.

Ад метро Маскоўская да прыпынку «Баравая» ідзе аўтобус 113, 113а; ад пл. Я.Коласа можна дабрацца маршруткамі, якія ідуць у кірунку Бараўлянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?