Фламандскія сепаратысты атрымалі перамогу на пазачарговых парламенцкіх выбарах у Бельгіі. Паводле папярэдніх звестак, нацыяналістычная партыя «Новы фламандскі альянс» Барта Дэ Вейвера з вялікім адрывам лідзіруе ў Фландрыі.

Яна атрымала каля 30% галасоў выбаршчыкаў.

У Валоніі — паўднёвай франкамоўнай частцы Бельгіі — перамаглі сацыялісты, набраўшы каля 35% галасоў. У трэцім рэгіёне Бельгіі ‑‑ двухмоўным Брусэлі — перамагае партыя «Рэфармацкі рух».

Абвяшчаючы пра перамогу партыі, Дэ Вейвер запатрабаваў радыкальнай рэформы федэральнай сістэмы краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?