Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце здарэння ў сям’і мінчан, якія жывуць на вуліцы Скрыпнікава.
Як паведамілі ў пракуратуры горада, увечары 11 чэрвеня 30‑гадовы мінчанін, які нідзе не працаваў і злоўжываў алкаголем, нанёс множныя нажавыя раненні сваёй 83‑гадовай бабулі, некалькі нажавых ран 50‑гадовай маці і выкінуўся з акна сваёй кватэры на 9‑м паверсе.
Жанчыны шпіталізаваныя, прычым бабуля знаходзіцца ў цяжкім стане. Мужчына разбіўся насмерць.





