Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 чэрвеня чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы, днём па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах дажджы моцныя. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°С, па паўднёвым усходзе да 18°С, днём 16—22°С, у Гомельскай вобласці да 25°С.

У Мінску 15 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С, днём 18—20°С.

У наступныя двое сутак, 16 і 17 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 16 чэрвеня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна‑заходні, заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С, днём 15—22°С. 17 чэрвеня па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑заходні, заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С, днём 15—22°С.

У Мінску 16 чэрвеня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўночна‑заходні 4—9, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём 16—18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?