Два чалавекі ў цяжкім стане змешчаныя ў шпіталь.

На трасе Мінск-Маладзечна сутыкнуліся легкавік БМВ і маршрутнае таксі, у якім ехала восем пасажыраў. Па словах відавочцаў, кіроўца легкавіка выехаў на сустрэчную паласу і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў маршрутку. Па словах кіроўцы маршруткі, кіроўца БМВ ніяк не рэагаваў на сігналы фараў. Ад сутыкнення маршрутка перавярнулася, легкавік зляцеў з дарогі на поле. Кіроўцы ў аварыі не пацярпелі, а вось дваіх пасажыраў даставілі ў шпіталь у цяжкім стане, у астатніх траўмы лёгкай ступені цяжкасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?