41‑гадовы амерыканец Тод Рэгсдэйл усталяваў новы сусветны рэкорд у бегу без абутку на дыстанцыю.
Тод за 24 гадзіны змог басанож адолець 164 км, або 413 кругоў па бегавой дарожцы школьнага стадыёна ў горадзе Медфард (штат Арэгон). Ён стартаваў раніцай і фінішаваў роўна праз суткі.
Адзначаецца, што адной з мэт гэтага забегу быў збор добраахвотных ахвяраванняў на патрэбы Амерыканскага таварыства барацьбы з ракавымі захворваннямі.





