Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 14 чэрвеня не змяніўся і складае 3.018 рублёў.

Згодна са звесткамі Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічалі 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 8 млн. 194 тыс. (попыт — 8 млн. 194 тыс., прапанова — 7 млн. 900 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 7 млн. 591 тыс. (попыт — 7 млн. 591 тыс., прапанова — 6 млн. 551 тыс.), а курс вырас на 21 рубель да 3.656 рублёў.

Таргі расійскім рублём не праводзіліся ў сувязі з выхадным днём у Расійскай Федэрацыі.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,19% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.021,25 рубля супраць 1.019,35 рубля ў пятніцу, 11 чэрвеня.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,45%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,41%, да расійскага рубля — на 1,38%, да еўра — умацаваўся на 10,44%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?