Ёсць такі беларускі англійскамоўны праект Belarusdigest, дзе мы з парай калегаў-добраахвотнікаў спрабуем разважаць на беларускую тэматыку для англійскамоўнага чытача, аналізуючы і каментуючы навіны ў ангельскамоўнай інфармацыйнай прасторы. Прыводжу вам пераклад майго апошняга допісу там:
Еўрапейскі саюз ўзяў доўгатэрміновы курс на інтэграцыю балканскіх дзяржаў у свой склад. У той жа час Беларусь застаецца некранутай еўрапейскай інтэграцыяй. Гэта азначае, што мяжа ЕС — гэта
Абгрунтаванне інтэграцыі заходнебалканскіх дзяржаваў у Еўрапейскі Звяз — геаграфічнае і геапалітычнае: краіны ўжо
Славенія стала ў 2004 г. першай краінай былой Югаславіі, якая далучылася да ЕЗ. Усе астатнія краіны рэгіёна альбо падалі заяўку на сяброўства (Харватыя ў авангардзе гэтага працэсу) або прынамсі афіцыйна лічацца кандыдатамі. Гэта адбываецца нягледзячы на гісторыю глыбокіх унутраных праблем і нават нядаўнія грамадзянскія войны, як Боснія і Герцагавіна ці Сербія.
Нават Косава, якое афіцыйна не прызнанае пяццюдзяржавамі-членамі ЕЗ, афіцыйна лічыцца патэнцыйным кандыдатам на далучэнне да Еўразвяза.
Беларусь па вялікім разунку зусім не часткай працэсу еўрапейскай інтэграцыі нягледзячы на тое, што культурна і гістарычна яна, магчыма, нават бліжэй да Заходняй Еўропы, чым некаторыя з балканскіх краінаў.Беларусь з’яўляецца эканамічна стабільнай (хоць і нерэфармаванай) і этнічна аднароднай краінаю, у адрозненне ад некаторых заходнебалканскіх краін.
Што агульнага паміж Беларуссю і Паўночнай Афрыкай
«Еўрапейская палітыка добрасуседства» ставіць Беларусь у адзін шэраг з краінамі Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу, што радыкальна супярэчыць гісторыі і культуры. «Усходняе партнёрства» было крокам наперад, але яго эфектыўнасць
Польшча і Літоўская Рэспубліка знаходзяцца сярод традыцыйных прыхільнікаў магчымай інтэграцыі Беларусі з ЕС, улічваючы гістарычныя і культурныя сувязі гэтых краінаў з Беларуссю і іх нежаданне быць памежнымі дзяржавамі Звяза.
Да дваццатага стагоддзя дзяржаўнай мяжы паміж тым, што сёння з’яўляецца Польшчай, Літоўскай Рэспублікай і Беларуссю, бадай што і не існавала. Цяпер мяжа паміж імі, аднак, часам разглядаецца як мяжа паміж «Еўропай» і «Еўразіяй».
Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што каля паловы насельніцтва Беларусі выступае за інтэграцыю краіны ў ЕЗ. І апазіцыя, і, з нядаўняга часу, улады імкнуцца да больш шчыльнага супрацоўніцтва Беларусі з ЕЗ.
У рэшце рэшт, гэта ўсё яшчэ пытанне, ці Беларусь сапраўды павінна стаць паўнапраўным членам ЕЗ і падвяргаць сябе цяжару бюракратыі і празмернага рэгулявання з боку Саюза. Але праблема не ў фармальным далучэнні Беларусі да Еўрапейскага звязу.
Праблема палягае ў тым, што
межы ЕЗ аддзяляюць Беларусь ад большай часткі кантынента, і, такім чынам, з’яўляюцца межамі, што дзеляць еўрапейскі кантынент — што, відавочна, бачыцца самім ЕЗЕўрапейскі звяз і тамтэйшая грамадская думка, як правіла, атаесамляе словы «Еўропа» і «ЕЗ», што з’яўляецца памылкай.па-іншаму .
Еўрапейская ідэнтычнасць супраць Realpolitik
У тым, што Беларусь не зусім разглядаць як еўрапейскую краіну на Захадзе, вінаваты не толькі Гэта не толькі недахоп аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Гішпанія, Грэцыя і Партугалія мелі яшчэ больш рэпрэсіўныя рэжымы да
Дэмакратычная і ўсё больш прозаходняя Грузія ў апошнія гады дэманстравала моцную прыхільнасць да каштоўнасцяў, якія лічуцца еўрапейскімі, і жаданне еўрапейскай інтэграцыі. Нягледзячы на гэта, Еўразвяз ставіцца да яе практычна гэтаксама, як і да недэмакратычнай Беларусі, з вельмі цмянымі перспектывамі членства.Некаторыя назіральнікі сцвярджаюць, што адносіны з Расіяй маюць для Еўрасаюза больш высокі прыярытэт, чым адносіны з такімі краінамі як Беларусь або Грузія. Таму Брусэль гатовы пакінуць гэтыя краіны ў сферы ўплыву Расіі, а не рэагаваць на іх імкненне да еўрапейскай інтэграцыі.
Калі ЕЗ хоча быць заснаваны на еўрапейскай ідэнтычнасці, а не на Realpolitik і нафтагазе, ён павінен ставіцца да Беларусі
Гэта азначае, што сам Еўразвяз павінен навучыцца ўспрымаць Беларусь як непадзельную гістарычную і культурную частку Еўропы — якімі Турэччына, Алжыр, ці Азэрбайджан не з’яўляюцца.
// Арыгінал





