Паводле афіцыйных звестак, колькасць ахвяраў масавых беспарадкаў у Кыргызстане дасягнула 170 чалавек. Паводле Міністэрства аховы здароў’я, шпіталяваныя больш за васемсот чалавек.
У Джалал‑Абадскай вобласці і ў Ошы прадстаўнікі мясцовых уладаў і лідэры ўзбецкай супольнасці правялі перамовы аб урэгуляванні канфлікту.





