Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазераў, злачынец пранікаў у памяшканні розных арганізацый і ўстаноў і краў пакінутыя без нагляду бумажнікі, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўнасці.

Цяпер устаноўлена больш за 20 такіх фактаў. Выкрадзеная маёмасць ацэнена ў 10 млн. рублёў.

Цікава, што толькі ў студзені малады чалавек вызваліўся з калоніі строгага рэжыму, дзе адбыў два гады за ўчыненне аналагічных злачынстваў. У яго біяграфіі па першай судзімасці значацца 36 даказаных злачынных эпізодаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?