Кіраўніцтва Нацбанка пакуль не разглядае пытанне аб зніжэнні ставак рэфінансавання найбліжэйшым часам. Пра гэта 15 чэрвеня ў Мінску паведаміў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

Пры гэтым ён зазначыў, што да канца года стаўка рэфінансавання будзе змяняцца ў адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі, зацверджанай на 2010 год. Вызначаны калідор — 9—12%, нагадаў Пракаповіч. «У залежнасці ад узроўню інфляцыі стаўка будзе далей зніжацца», — сказаў кіраўнік Нацбанка.

Цяпер стаўка рэфінансавання ўстаноўлена на ўзроўні 12%.

На працягу гэтага года яна зніжалася тройчы: у лютым, красавіку і маі, у цэлым з 13,5 да 12%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?