У інтэрнеце пайшлі гуляць чуткі, што быццам бы 16 чэрвеня палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі разгледзіць на сваім пасяджэнні праект пастановы ніжняй палаты аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў. І ў адпаведнасці з праектам гэтага дакумента, падрыхтаваным спецыяльна створанай дэпутацкай групай, прэзідэнцкія выбары прапаноўваецца прызначыць на 26 верасня.

— Што вы, гэта самая сапраўдная «качка», — пракаментавала факт «Народнай волі» старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

— Нічога такога няма, і я наогул упершыню пра гэта чую. Гэта нехта вырашыў альбо запусціць правакацыю, альбо танную сенсацыю. Нічога такога не будзе, і больш таго — я абсалютна ўпэўнена, што мяне па меншай меры паставілі б у вядомасць і запрасілі б на пасяджэнне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?