Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, днём 16—22°С.

У Мінску 16 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—12°С, днём 18—20°С.

У наступныя двое сутак, 17—18 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 17 чэрвеня ў краіне будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна‑ўсходніх раёнах Віцебскай вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—11°С, днём 16—23°С. 18 чэрвеня пераважна без ападкаў, днём па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°С, днём 20—26°С.

У Мінску 17 чэрвеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с.Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём 18—20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?