Серада абвешчана ў Кыргызстане днём жалобы па загінулых у выніку беспарадкаў на поўдні краіны ў Ошскай і Джалал‑Абадскай абласцях. Пра гэта ў аўторак паведаміла кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева на прэс‑канферэнцыі ў Бішкеку.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, загінулі 170 чалавек, аднак лічбы могуць значна ўзрасці, адзначыла Атунбаева.

Рэспубліку пакінулі каля 60 тысяч узбецкіх уцекачоў, паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў.

Лідэр адной з буйных партый «Ар‑Намыс» Фелікс Кулаў у аўторак заявіў, што лічыць неабходным увод у краіну міратворчых сіл, каб пазбегнуць пераходу ўлады да узброеных крымінальным групоўвак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?