Генпракуратура Беларусі адмовіла Кыргызстану ў выдачы экс‑прэзідэнта Курманбека Бакіева,

паведаміў РИА Навіны ў аўторак афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

«Запыт кіргізскага боку аб выдачы Бакіева пакінуты без задавальнення», — сказаў ён. Прадстаўнік Генпракуратуры адмовіўся растлумачыць прычыны такога рашэння.

На ўчорашняй прэс-канферэнцыі Курманбек Бакіеў заявіў, што не збіраецца вяртацца ў Кыргызстан і звінаваціў сённяшнія ўлады краіны, што яны не могуць навесці парадак у гэтай дзяржаве.

Запыт на выдачу Бакіева і неабходныя для гэтага дакументы паступілі ў Беларусь у трэцяй дэкадзе мая. Сам зрынуты прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка паводле запрашэння Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?