Зборная КНДР змагалася на роўных з пяціразовымі 55 хвілін, калі Майкон літаральна з нулявога вугла забіў першы гол у матчы. На 72-й хвіліне Элану лік падвоіў. Але карэйцы рукі не склалі і на 89-й хвіліне агрызнуліся голам Чы Юн Нама.
2:1 – гэта першы такі вынік на чэмпіянаце, калі каманда, што прайграла, забіла гол у адказ.
Сёння ж гэтай групе зборныя Кот Д’Івуара і Партугаліі згулялі ўнічыю – 0:0.
Бразілія - 3, Кот Д'Івуар, Партугалія - 1, КНДР - 0.
***
У сераду ў бой уступяць зборныя апошняй групы – «H»: Гандурас – Чылі (14:30), і Іспанія – Швейцарыя (17:00).
А вечарам (21:30) у групе «А» матчам ПАР – Уругвай на чэмпіянаце свету пачнецца другі тур.
***
Зборная Славакіі – абсалютны дэбютант чэмпіянатаў свету – не здолела ўтрымаць перамогу.
Славакі адкрылі лік на 50-й хвіліне сустрэчы – гол забіў Роберт Вітэк
Ужо ў кампенсаваны час новазеландцы зраўнялі лік.
Уінстан Рыд прабіў галкіпера, шакаваўшы і гульцоў на полі і лаўку запасных.
Учора ў гэтай жа групе дзейныя чэмпіёны свету зборная Італіі згулялі ўнічыю з Парагваем. Такім чынам усе чатыры каманды – Італія, Парагвай, Новая Зеландыя, Славакія – пасля першага туру маюць па адным пункце.





