Пра гэта сёння журналістам паведаміў Надвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдала Хасейні.

Пасол дадаў, што ўрачыстая цырымонія з нагоды пачатку рэалізацыі праекта таксама намечана на кастрычнік.

Сэрвісны кантракт на распрацоўку нафтавага радовішча Джафеір ВА «Беларуснафта» падпісала ў Тэгеране ў верасні 2007 года. Тады ж было створана сумеснае прадпрыемства «Белпарс Петролеум Компані Лімітэд».

Радовішча Джафеір знаходзіцца за 30 км на ўсход ад нафтавага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад Ахваза. Яго працягласць складае 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Геалагічныя запасы радовішча ацэньваюцца ў 2,1 млрд. барэляў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?