Прычынаў, з якіх жанчына не любіць любошчаў, — свет. На гэта могуць паўплываць псіхалагічныя разлады, хваробы і пухліны, але часам адказнасць за жаночае нежаданне ляжыць на яе партнёру.

Чаму некаторых жанчынаў брыдзіць сэкс?

1. Псіхалагічныя прычыны. Гэта пераважна тыя жанчыны, што ў мінулым зведалі балючыя або нецікавыя любошчы, расчараваліся і зняверыліся ў гэтым спосабе выразіць сваё каханне. Ім можа даць рады адпаведная тэрапія ў сэксолага. Найбольш цяжкі выпадак — гэта тыя жанчыны, якія перажылі згвалтаванне, грубае разбэшчванне. А яшчэ сярод тых, каго брыдзяць любошчы з мужчынамі, ёсць жанчыны, якія маюць латэнтныя (схаваныя) гомасэксуальныя схільнасці.

2. Боль. Кахацца хочацца, проста неверагодна балюча. Якія крыніцы вагінальных боляў падчас полавага чыну?

Ёсць прынамсі тры прычыны для боляў унутры похвы: вагінізм, вестабуліт і вагінальныя цысты (пухліны ў похве).

Вагінізм — гэта псіхасэксуальны разлад, пашыраны сярод жанчын з кансерватыўным выхаваннем. Гэта панічная боязь перад уварваннем мужчыны ў похву. Такі страх падчас любошчаў – прычына да міжвольных сцісканняў, сутаргі цягліцаў, што закрываюць уваход у похву. Бавіцца сэксам у такім стане немагчыма.

Вестыбуліт — запаленне слізніцы ля ўваходу ў похву. Пашыраны пераважна сярод сэксуальна актыўных жанчын. Такое запаленне дапякае найбольш падчас вывальнення ад мачы. Лекаванне — болесуцяшальнікі. Нярэдка патрабуецца псіхалагічнае кансультацыя, бо часам вестыбуліт мае сур'ёзныя псіхалагічныя наступствы для жанчыны, хоць калі-нікалі праходзіць самохаць. Пры гэтым відзе запалення вельмі рэдка даводзіцца ўмешвацца хірургічна.

Вагінальныя цысты — пухліны, якая выяўляюцца, калі аслаблены імунітэт. Лекаванне — хірургічная аперацыя.

А яшчэ мы забыліся прыгадаць рэдкі, вельмі рэдкі выдапак поўнай неадпаведнасці памераў вялізнага чэлеса ды кароткай і вузкай похвы. Але, паўторымся, так здараецца дужа рэдка.

3. Хібы партнёра. Жанчыны маюць патрэбу (больш за мужчын), каб іх полавы поцяг падчас сэксу пастаянна жывіўся. Жанчыне патрэбныя праявы любасці з боку партнёра. Часта бывае, што калі жанчына заўважыла, што партнёр не выказвае словамі, позіркам ці рухамі сваю зацікаўленасць у ёй, дык яе жаданне знікае цалкам. Вынік: можа з'явіцца сухасць. Уваходжанне ў похву ператворыцца ў балесны чын, і ўрэшце жанчына захоча перарваць любошчы. У гэты момант мужчына можа памылкова падумаць, што гэткае адпрэчванне яго з боку жанчыны — адно гульня ў недаступнасць.Тады мужчына можа, барані божа, ужыць сілу і фактычна змусіць жанчыну да сэксу. Каб не адбылося гвалту, мужчына, убачыўшы, што яго жонка ў ложку ўпінаецца або ўнікае абдоймаў, мусіць паслабіць любоўны імпэт і, прынамсі, памяняць стыль дотыкаў і пешчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?