13 чэрвеня ў цягніку Маладзечна — Ліда пабіліся два мужчыны. За што — не памятае ні адзін, ні другі.

Пазнаёміліся яны выпадкова, акурат перад адпраўленнем цягніка. А паколькі было ў адну дарогу, час вырашылі правесці «прыемна». Пакуль даехалі да прыпынку «Сечкі», выпілі дзве бутэлькі віна і бутэльку гарэлкі. Слова за слова, завязалася сварка, якая перарасла ў бойку.

Расцягвалі іх і пасажыры, і работнікі чыгуначнага транспарту.

Тым не менш 23‑х гадовы мужчына сумеў давесці свайго 29‑гадовага «сябра» да бальніцы.

Са страсаннем галаўнога мозгу і ўдарам левай паловы грудной клеткі яго даставілі ў медыцынскую ўстанову. Цікава, што ні адзін, ні другі мужчына, так і не змаглі патлумачыць міліцыянерам, з‑за чаго адбыўся канфлікт. Яны гэтага проста не памятаюць.

«Абодва таварышы нашы добрыя знаёмыя, — расказвае інспектар прафілактыкі Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Лазавік,— як адзін, так і другі неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за п’янства і дробнае хуліганства. Але вывадаў для сябе ніякіх не зрабілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?