Фота Reuters.

Фота Reuters.

Першы тур чэмпіяната свету па футболе прынёс сапраўдную сенсацыю. Зборная Швейцарыі перайграла не абы-каго, а чэмпіёнаў Еўропы, зборную Іспаніі

Адзіны мяч у сустрэчы забіў на 52-й хвіліне сустрэчы Жэлсан Фернандэш.

Іспанскі навал пры канцы другога тайма ні да чога не прывёў. Падапечныя Отмара Хіцфельда выстаялі.

Трыма гадзінамі раней зборная Чылі перамагла Гандурас - 1:0.

Адзіны гол у сустрэчы забіў на 34-й хвіліне Жан Басежур.

Швейцарыя, Чылі - 3, Іспанія, Гандурас - 0.

***

У 21:30 пачнецца 2‑гі тур. Стартуе ён матчам паміж гаспадарамі спаборніцтваў зборнай ПАР і камандай Уругвая.

У чацвер, 17 чэрвеня, пройдуць наступныя двубоі: Аргенціна — Карэя (14:30), Грэцыя — Нігерыя (17:00), Францыя — Мексіка (21:30).

У пятніцу, 18 чэрвеня, – Нямеччына – Сербія (14:30), Славенія – ЗША (17:00), Англія – Алжыр (21:30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?