Беларусь прапануе Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — з 1 студзеня 2011 года. Пра гэта заявіў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб выніках нядаўніх перагавораў у Маскве, і ў прыватнасці аб пошлінах на нафту і нафтапрадукты для Беларусі, адным з асноўных спрэчных пытанняў у фармаванні Мытнага саюза, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «пытанне не ў нас». «Вы чулі мае пастаянныя патрабаванні і заявы аб тым, што калі мы ствараем саюз, у тым ліку мытны, мы абавязкова павінны стварыць аднолькавыя ўмовы для ўсіх яго ўдзельнікаў. Гэта асноўны прынцып. Калі няма гэтай роўнасці, то пра які саюз можна весці размову?» — адзначыў ён. Больш за тое, Мытны саюз складаецца з трох членаў, але адносіны Расіі па адным і тым жа пытанні да Беларусі і Казахстана часам адрозніваюцца. «Дапусцім, па пошлінах на нафту.

Там — бяспошлінная нафта, а тут уводзіцца пошліна»,

— прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, усе гэтыя пытанні былі абмеркаваны з кіраўніцтвам Расіі. У сваю чаргу прэзідэнт Расіі запытаў, якія Беларусь можа ўнесці прапановы.

«Я ўнёс гэтыя прапановы і магу іх цяпер агучыць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы перакананы, што для таго, каб падысці да Мытнага саюза, вядома, трэба адмяняць мыты. «Але я сказаў, добра, давайце з 1 студзеня будучага года адменім усе пошліны, а цяпер як крок добрай волі здымаем мытныя бар’еры, мыты на нафтапрадукты. На нафтапрадукты здымаем цяпер, а мы пацерпім ужо да пачатку будучага года наконт пошлін на нафту», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Але з 1 студзеня будучага года гэтыя пошліны павінны быць зняты», — падкрэсліў ён. У такім выпадку, дадаў прэзідэнт, «мы, не чакаючы 1 студзеня, падпісваем усе дакументы, якія перш за ўсё ў інтарэсах Расіі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?