Reuters.

Reuters.

На чэмпіянаце свету па футболе – калі меркаваць толькі па выніку матчу– грымнула чарговая сенсацыя. Зборная Англіі не змагла перайграць зборную Алжыра – 0:0.

Але толькі варта было паглядзець матч - ніякай сенсацыі нібы і няма. Англія нічога не паказала ў сённяшняй гульні. Руні, Лэмпард, Джэрард, пры канцы матчу выпушчаны Краўч нічога не паказалі.

Алжыр папросту не даў фаварытам чэмпіянату свету – сёй-той аддаваў падапечным Фабіё Капела калі не першае месца, то мінімум выхад у фінал – выйграць.

Нагадаем, што сёння ў гэтай жа групе зборныя Славеніі і ЗША згулялі ўнічыю – 2:2.

Пасля 2-х тураў: Славенія – 4, Англія, ЗША – 2, Алжыр – 1.

У апошнім 3-м туры, у наступную сераду, гуляюць Англія – Славенія, ЗША – Алжыр.

Пасля двух тураў фаварыты чэмпіянату свету маюць толькі 2 пункты і рызыкуюць не выйсці з групы. Каб выйсці ў плей-оф Англіі трэба мусова перамагаць Славеніі, а славянам, у сваю чаргу, ні ў якім разе нельга прайграваць, калі яны разлічваюць на наступны раўнд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?