У панядзелак, следам за лёсаваннем кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў, прайшло лёсаванне 1 і 2 раўндаў футбольнай Лігі Еўропы.
Нагадаем, што беларускія прадстаўнікі ў ёй — жодзінскае «Тарпеда» і магілёўскі «Дняпро» — пачынаюць з першага раўнду. Мінскае «Дынама» — з другога.
Такім чынам:
«Тарпеда» згуляе з ісландскім «Фюлкірам» (Рэйк'явік).
Першы матч 1 ліпеня - у Жодзіне, матч - у адказ 8 ліпеня.
«Фюлкір» летась фінішаваў на 3-м месцы, клуб заснаваны ў 1967 г. Уладальнік Кубка краіны 2001, 2002 гадоў. У сёлетнім розыгрышы клуб ідзе на 9-м месцы, зрэшты, «Тарпеда» займае перадапошні радок у беларускім чэмпіянаце.
Пераможца гэтага матчу згуляе ў 2-м раўндзе з сербскім ОФК (15 і 22 ліпеня).
Магілёўскі «Дняпро» згуляе з албанскім клубам «Лачы» з аднайменнага горада.
Клуб быў заснаваны ў 1965 г., у першым албанскім дывізіёне выступае ад 1992 года, у 2006/2007 гадах гуляў у другой лізе, але хуценька вярнуўся ў эліту албанскага футбола.
Першы матч пройдзе 1 ліпеня - у Албаніі, матч у адказ - 8 ліпеня.
Пераможца гэтага матчу згуляе ў 2-м раундзе з нарвежскім «Стабекам».
Мінскае «Дынама» стартуе адразу з 2-га этапу, гульнёй з эстонскім «Калевам» з Сіламяэ.
Першы матч у Мінску - 15 ліпеня, матч у адказ - 22 ліпеня. Сіламяэ - гэта самы паўночны ўсход Эстоніі, каля Нарвы. Да Пецярбурга тут бліжэй, чым да Таліна. Гэта тым, хто сабраўся ехаць на матч.
***
Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ сустрэнецца ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з ісландскім «Хабнарф'ёрдзюрам».