За ўезд на аўтамабілі ў цэнтральную частку Мінску, магчыма, неўзабаве давядзецца плаціць. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў чыноўнік Міністэрства па падатках і зборах Уладзімір Лайкоў.

«Досыць сур’ёзныя страты нясе мясцовы бюджэт за кошт выкарыстання шэрагам платнікаў ільготаў — па падатках на нерухомасць, зямельным падатку і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі. Такім чынам, толькі за кошт больш эфектыўнага выкарыстання гарадской прасторы, упарадкавання ільготаў, пашырэння аб’ектаў падаткаабкладання мясцовы бюджэт можа да канца года дадаткова атрымаць каля 1,2 трыльёна рублёў».

Падаткавікі сталіцы не збіраюцца абмяжоўвацца толькі платай за ўезд у цэнтр Мінску. Каб атрымаць сродкі, яны цяпер распрацоўваюць цэлы шэраг дадатковых мераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?