Камароўскі відавочна мае сентымент да «былых крэсаў» (ён паходзіць з шляхецкай сям’і ковенскіх палякаў), аднак увесь час дэманструе памкненне да гнуткасці ў адносінах з «няпростымі палітычнымі апанентамі» , таму прынцыповай пазіцыі па пытаннях выканання дэмакратычных працэдураў альбо прызнання незалежнага Саюза палякаў ад яго наўрад ці можна будзе чакаць. Яго дэвіз: «Размаўляць трэба нават з д’яблам», саступкі наўзамен на саступкі — частка яго замежнапалітычных перакананняў.

Пры Камароўскім у пэўных сферах польска-беларускія адносіны палепшаюць, аднак зазнаюць моцны ўплыў нямецкай realpolitik.

Яраслаў Качынскі верны запаветам брата. Жорсткі і ўпарты, шчыры антыкамуніст і русафоб, хаця падчас прэзідэнцкай кампаніі выглядаў стрыманым і разважлівым. Яго кадэнцыя стане гарантыяй падтрымкі беларускай апазіцыі, недзяржаўных арганізацыяў і пакрыўджаных землякоў, верагодна, што з улікам ўнутранай і замежнапалітычнай сітуацый ён будзе больш асцярожным і прадбачлівым. Адно можна гарантаваць —

пры Качынскім Польшча як суб’ект еўрапейскай палітыкі не знікне ў ценю Нямеччыны і Францыі, а таму будзе супрацівіцца любой магчымасці «прагматычнага» падзелу Еўропы на сферы ўплыву Еўрасаюза і Расіі.
Хто там ведае, можа для цяперашняй «мытна-мутнай» беларускай сітуацыі гэта будзе няблага?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?