Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч паведаміў, што ягонае ведамства зрабіла прадстаўленне адносна ўмоваў утрымання вязняў у калоніях і следчых ізалятарах.

На думку пракурорскіх работнікаў, умовы не заўсёды адпавядаюць нормам. Гэта датычыць і бытавых, і санітарных, і медыцынскіх нормаў.

«У няволі павінен быць выключаны гвалт, як фізічны, так і псіхалагічны», — зазначыў Р.Васілевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?