Зборныя Германіі (можна таксама - Нямеччына) і Ганы выйшлі ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе з групы «D».

Гэтыя каманды сустрэліся ў сераду ў вочным двубоі. Немцы перамаглі з мінімальнай перавагай – 1:0 (Езіл, 60).

У другім матчы дня зборная Аўстралія паставіла крыж на сербскіх спадзевах на плей-оф – 2:1

(Кэхіл, 69, Холман, 74 – Пантэліч, 84).

Турнірнае становішча: Германія – 6 (2 перамогі, адна параза, баланс мячоў 5—1), Гана – 4 (1, 1, 1, 2—2), Аўстралія – 4 (1, 1, 1, 3—6), Сербія – 3 (1, 0, 2, 2—3).

Пасля двух дзён вызначыліся чатыры пары плей-оф:

Такім чынам у 1/8 фіналу ў суботу, 26 чэрвеня, зборная ЗША згуляе са зборнай Ганы (21:30), а адкрые матчы плей-оф паядынак Уругвай – Карэя. Гэты матч пачнецца а 17:00.

у нядзелю, 27 чэрвеня, а 17:00 - матч Англія – Германія.

Пераможца гэтага матчу ў чвэрцьфінале згуляе з пераможцам пары Аргенціна – Мексіка, які пройдзе ў нядзелю ў 21:30.

***

Астатнія удзельнікі – месцы сабе там ужо забраніравалі Галандыя і Бразілія – вызначацца ў чацвер і пятніцу.

У чацвер скончацца матчы ў групе «Е» і «F»:

А 17-й гуляюць: Славакія – Італія, Парагвай – Новая Зеландыя.

Пасля 2-х тураў: Парагвай – 4, Італія, Новая Зеландыя – 2, Славакія – 1.

А 21.30 гуляюць: Данія – Японія, Галандыя – Камерун.

Пасля 2-х тураў: Галандыя – 6, Данія, Японія – 3, Камерун – 0.

Галандыя тутака датэрмінова заваявала першае месца, другая пуцёўка будзе разыграна ў матчы Данія - Японія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?