28 чэрвеня а 20‑й у Берлінскім Літаратурным Калоквіуме (Literarisches Colloquium Berlin, Am Sandwerder, 5) пройдуць міжнародныя літаратурныя чытанні, у якіх возьмуць удзел Георгі Гаспадзінаў (Балгарыя), Валерыя Кустава (Беларусь) і Рапонган Сыаман (Тайвань)

Літаратурны Калоквіум у Берліне прадстаўляе трох міжнародных аўтараў, якія цяпер жывуць і працуюць у гасцях LCB.

Георгі Гаспадзінаў (нар. 1968) атрымаў міжнародную вядомасць атрымаў сваім «Натуральным Раманам» (пер. з балгарскай Aljaksandra Sitzmanna , выдавецтва Droschl Verlag, 2007).

Валерыя Кустава (нар. 1984) належыць да важнейшых галасоў маладзейшай беларускай лірычнай сцэны.

Рапонган Сыаман (нар. 1957) адзін з самых вядомых аўтараў у Тайвані. Ён належыць да народу Тао, аднаго са старэйшых народаў, насяляючых Тайвань. У яго тэкстах вялікую ролю адыгрываюць міфы гэтага марскога народу.

У праграме — чытанні і абмеркаванне.

Уваход на сустрэчу вольны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0