Пра гэта 25 чэрвеня на штодзённым брыфінгу ў Бруселі заявіла Марлін Холцнер, прэс‑сакратар еўракамісара па пытаннях энергетыкі Гюнтэра Этынгера.

Паводле слоў Холцнер, пастаўкі расійскага газу цераз тэрыторыю Беларусі раніцай 25 чэрвеня ажыццяўляліся ў поўным аб’ёме. Яна запэўніла, што ЕС знаходзіцца ў пастаянным кантакце з урадамі Беларусі і Расіі.

25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дае Маскве суткі на пагашэнне ў поўным аб’ёме запазычанасці за транзіт газу. Напярэдадні «Газпром» атрымаў ад Беларусі 187 млн. даляраў доўгу за пастаўлены ў 2010 годзе газ і ў поўным аб’ёме аднавіў газавыя пастаўкі.

У сваю чаргу, «Газпром» пералічыў Мінску 228 млн. даляраў за транзіт газу, але Мінск патрабаваў 260 млн. і працягвае настойваць на гэтай лічбе. Разбежка ўзнікла ў сувязі з рознымі поглядамі бакоў на стаўку транзіту: у Беларусі гавораць пра 1,88 даляра за тысячу кубаметраў газу на 100 км, у Расіі — пра 1,45 даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?