За жыццём птушак можна сачыць у сеціве ў рэжыме он-лайн.

 Фота prosto-free.livejournal.com

Фота prosto-free.livejournal.com

Пары пустэльгаў, што пасялілася на фасадзе бернардынскага касцёла ў Гродне, вырашылі даць імёны, паведамляе «Вечерний Гродно».

Самку назвалі Аленай, у гонар святой, за статуяй якой жывуць птушкі. Самца — Стэфанам, у памяць пра караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.
Пра гэта расказаў старшыня Савета Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Зміцер Вінчэўскі. Зрабіць гэта было неабходна, бо пара стала папулярнай: ужо некалькі месяцаў беларусы, дзякуючы вэб-камеры, назіраюць за іх гняздом.

Летась сокал-пустальга быў названы Птушкай 2010 году. Агульная колькасць віду ў Беларусі ацэньваецца ў 1400—2000 пар, і, напэўна, працягвае змяншацца — па меншай меры па за пасяленнямі чалавека. Дзякуючы вэб-камеры можна назіраць за жыццём пары пустэльгаў і ў Брэсце.

Вэб-камера на фасадзе бернардынскага касцёла ў Гродне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0