Каманда Сяргей Міхалка прэзентавала свой еўрапейскі альбом «Agitpop» у Германіі.

На афіцыйным сайце гурту распавядаецца, як беларусаў прымалі ў Берліне, Дрэздэне і Гамбургу.

У нямецкай сталіцы 17 чэрвеня «Ляпісу Трубяцкому» прыйшлося адкласці канцэрт на гадзіну. Выступленне супала з адным з матчаў чэмпіянату свету па футболе. Разам з заўзятарамі музыкі глядзелі футбол у дворыку клуба Festsaal Kreuzberg. А пасля ўсе разам адцягваліся пад музыку беларускай каманды.

На наступны дзень гурт выступіў у Дрэздэне, родным горадзе Сяргея Міхалка. Беларусы былі хэдлайнерамі на фестывалі Lustgarten. Па словах прадзюсера гурту Яўгена Калмыкова,

публіка нават падпявала, нягледзячы на тое, што рускую мову мала хто ведае.

Канцэрт у Гамбургу прайшоў не менш удала. А нямецкі арганізатар пасля выступлення адзначыў: «Я адчуў культуралагічны шок!»

І ў паўтара разы павялічыў ганарар музыкам.

Еўрапейскія канцэрты працягваюцца. 3 ліпеня «Ляпіс Трубяцкой» зайграе на чэшскім фэсце Rock For People, 17 ліпеня — на польскім «Басовішчы», а 13 жніўны — на венгерскім Sziget.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?