Секцыя касцельнай музыкі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ў супрацы з Акадэміяй музыкі ад 5 да 9 ліпеня праводзіць IX Тыдзень касцельнай музыкі. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 5 ліпеня ў Катэдры (пл. Свабоды, 9) у 12.00.

У якасці кіраўніка творчых майстэрняў запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў Граца (Аўстрыя), доктар Валянціна Лонга.

Тыдзень касцельнай музыкі будзе ўключаць:

6 ліпеня — канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў; 5—9 ліненя — майстар‑класы па адзначаных кірунках; 9 ліпеня — заключны канцэрт ІХ Тыдня касцельнай музыкі (усе мерапрыемствы — у Катэдры (пл. Свабоды, 9)).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0