Будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўна-аздараўленчага цэнтра пачалося ў мінскім мікрараёне Каменная Горка. Аб’ект, які размесціцца на плошчы 24 га, ўзводзіць сталічны футбольны клуб «СКВІЧ».

На першым этапе будаўніцтва будзе пабудаваны стадыён са штучным пакрыццём апошняга пакалення з падагрэвам і трыбунамі на 6 тысяч месцаў.
Ён будзе адпавядаць усім патрабаванням УЕФА, адзначыў старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Генадзь Нявыглас. Акрамя таго, побач з арэнай з’явяцца штучных трэніровачныя палі стандартных памераў з падагрэвам, сучасная гасцініца і бізнэс-цэнтр. Плануецца, што гэтыя аб’екты ўступяць у строй у канцы 2012 года.
Услед за гэтым пачнецца будаўніцтва крытага шматфункцыянальнага манежа, у якім, акрамя стандартнага футбольнага поля, будуць тэнісныя корты, гульнявыя пляцоўкі, гандлёва-забаўляльны цэнтр, выставачны комплекс, медыцынскі і спа-цэнтр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?