У Мінску неабходна паскорыць тэмпы будаўніцтва метро. Такую задачу паставіў перад гарадскімі службамі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. «У наступным годзе мы павінны ўкласці ў будаўніцтва метрапалітэна 400 мільярдаў рублёў для таго, каб паскорыць тэмпы работ на 50%, - сказаў ён. - Ужо ў гэтым годзе неабходна забяспечыць перевыкананне планавага задання на 30%».

З 2012 года плануецца ўкладваць у будаўніцтва падземкі парадку 500 мільярдаў рублёў у год ($170 мільёнаў). Тады

Мінск выйдзе на тыя параметры, якія сёння сфарміраваліся ў Берліне, Парыжы і іншых заходнееўрапейскіх гарадах.
«Гэта будзе нават вышэй за тэмпы будаўніцтва метро ў Маскве», - адзначыў Мікалай Ладуцька.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?