Расійскі гісторык Рой Мядзведзеў напісаў кнігу пра Беларусь і яе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Па словах аўтара, яна выйдзе да верасня 2010 года.

Кніга мае назву «Аляксандр Лукашэнка: феномен беларускай мадэлі». Як заявіў сам гісторык,

гэта не біяграфічныя выданне, а, хутчэй, кніга аб развіцці Беларусі і яе эканамічнай мадэлі.

Рой Мядзведзеў назваў сваю кнігу «вельмі пазітыўнай».

У ёй, па яго словах, абвяргаецца сцвярджэнне, паводле якога Беларусь «жыве за кошт Расіі».
«Падрабязны аналіз сведчыць, што Расія нават у эканамічным плане, а не толькі ў палітычным, атрымлівае ад саюза з Беларуссю нашмат больш», — заяўляе ён.

Аўтар знайшоў падтрымку ў мэра Масквы Юрыя Лужкова, які ўжо замовіў 2000 асобнікаў для сталічных бібліятэк.

Рой Мядзведзеў з’яўляецца аўтарам цэлага шэрагу панегірычных прац, прысвечаных савецкім і расійскім палітычным дзеячам, у тым ліку Юрыю Лужкову, Дзмітрыю Мядзведзеву і Уладзіміру Пуціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?