Ад ночы заблаканавы сайт «Віцебскага кур'ера». Кіраўніцтва газеты лічыць, што блакаванне сайту звязанае з уступленнем у сілу Указу № 60.

«Ніхто нам нічога не патлумачыў, ніхто ні аб чым не папярэдзіў, але доступу да сайту мы зараз не маем», — патлумачыла заснавальнік «Віцебскага кур'ера» Вольга Карач.

Па словах спадарыні Карач,

сайт газеты www.kurier.vitebsk.by заблакаваны, сістэмныя адмііністратары не маюць да яго доступу, пры загрузцы першай старонкі сайту з’яўляецца надпіс «Сэрвер не знойдзены».

«Мы зараз наладзілі доступ да навінаў сайта праз Facebook і Twitter, але ж гэта не справа, — скардзіцца Вольга Карач. — Нашыя чытачы штотыдня чакаюць газету не толькі ў друкаваным, але і ў электронным выглядзе». На сайце грамадзянскай кампаніі «Наш дом» заснавальнікі «Віцебскага кур'ера» прапануюць некалькі варыянтаў, якім чынам цяпер магчыма чытаць газету ў інтэрнэце.

Зараз зарэгістраваная ў Расіі газета збіраецца афіцыйна звярнуцца да свайго правайдэра — кампаніі «Белтэлекам», каб атрымаць афіцыйныя тлумачэнні з ягой прычыны заблакаваны сайт выдання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?