У бліжэйшыя гады на тэхнічнае пераабсталяванне ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» плануецца накіраваць $66 мільёнаў. Як паведаміў генеральны дырэктар завода Аляксандр Лабус, гэта дазволіць нарасціць аб’ёмы вытворчасці, палепшыць фінансавыя вынікі, павялічыць прыбытак. Ужо распрацаваны бізнес-план інвестыцыйнага праекта.

Згодна з бізнес-планам агульны аб’ём укладанняў складзе больш за 66 мільёнаў даляраў, з якіх $30 мільёнаў — бюджэтныя субсідыі. Таксама, па словах гендырэктара, на тэхнічнае пераўзбраенне плануецца накіраваць $21 мільён крэдытаў пастаўшчыкоў абсталявання, больш за $15 мільёнаў уласных сродкаў. Гэтыя рэсурсы трэба асвоіць на працягу трох гадоў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?