Вярхоўная рада заканадаўча зацвердзіла бяз'ядзерны статус Украіны. За прыняцце пастановы «Аб заяве Вярхоўнай рады Украіны «Бяз'ядзернаму статусу Украіны — рэальныя гарантыі» прагаласавалі 345 дэпутатаў з 429 зарэгістраваных.

Згодна з пастановай, кабінет міністраў Украіны павінен забяспечыць падрыхтоўку міжнародна-прававога дакумента, накіраванага на развіццё палажэнняў Будапешцкага мемарандума і стварэнне рэальных міжнародна-прававых гарантыяў нацыянальнай бяспекі бяз'ядзернай Украіны, ажыццявіць неабходныя крокі і працэдурныя фармальнасці адносна яго разгляду і падпісання вядучымі ядзернымі дзяржавамі свету — РФ, Вялікабрытаніяй, ЗША, КНР і Францыяй.

Нагадаем, на красавіцкім саміце па пытаннях ядзернай бяспекі ў Вашынгтоне прэзідэнт

Віктар Януковіч заявіў, што Украіна за два гады пазбавіцца ад рэштак высокаўзгабачанага ўрану.
Менавіта пасля гэтага Украіна канчаткова здабудзе статус бяз'ядзернай дзяржавы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?