Абітурыенты, якія напісалі нецэнзурныя словы на бланках адказаў ЦТ, будуць прыцягнутыя да адказнасці. Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

Па яго словах, штогод супрацоўнікі РІКЗ атрымлівалі некалькі бланкаў адказаў, дзе абітурыенты пісалі нецэнзурныя словы або выказвалі сваё меркаванне пра тое, што яны прыйшлі «проста паглядзець, што такое тэставанне, і выказаць сваё меркаванне аб ім» .

Мікалай Фяськоў расказаў, што ў цяперашнім годзе РІКЗ адсачыў хуліганаў.

Дакументы на гэтых абітурыентаў ужо паступілі ў органы МУС па месцы праходжання цэнтралізаванага тэсціравання.
Па словах дырэктара РІКЗ, у цяперашнім годзе «вызначыліся» некалькі абітурыентаў з Віцебскай і Мінскай абласцей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?