6 ліпеня распачата справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў (ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса) у дачыненні да машыніста экскаватара Беларускага металургічнага завода.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама,

26-гадовы мужчына, які жыве ў Жлобіне, вырабляў у спецыяльна абсталяванай лабараторыі ў закінутым доме ў вёсцы Паболава Рагачоўскага раёна асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва jwh-018 (сінтэтычны канабіноід).

Экскаватаршчык быў затрыманы позна вечарам 5 ліпеня ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па перакрыцці каналу паступлення псіхатропных рэчываў у Гомель. Мужчына намагаўся збыць больш за кілаграм рэчыва, якое ўтрымлівае сінтэтычную марыхуану.

Устаноўлена, што для вырабу наркотыку мужчына набыў у Расіі спецыяльнае абсталяванне, неабходныя кампаненты і прэкурсоры, якія 6 ліпеня былі канфіскаваныя міліцыяй падчас вобыску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?