55 чалавек сталі парушальнікамі правілаў правядзення цэнтралізаванага тэставання.

«Мы задаволеныя. Культура расце», — адзначыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. Большасць парушальнікаў адзначылася тым, што не адключала мабільныя тэлефоны альбо спрабавала імі скарыстацца.

Зменшылася колькасць і тых, хто на ЦТ зарэгістраваўся, але не з’явіўся. Гэта толькі 2 працэнты, у той час як у папярэднія гады лічба складала 8-9 працэнтаў.

Ужо выдаюцца сертыфікаты па выніках цэнтралізаванага тэставання ў асноўныя дні. К канцу тыдня павінны з’явіцца і сертыфікаты з рэзервовага дня.

84 чалавекі здалі тэсты на 100 балаў.

Па словах Фяськова, «яны не з’яўляюцца крытэрам». Але такія выпадкі пацвярджаюць, што за адведзены час можна выканаць усе заданні.

Сёлета было здадзена 466309 тэстаў (у 2009 – 465 тысяч). Павелічэнне тлумачыцца тым, што ў гэтым годзе абітурыенты здавалі па тры тэсты, а таксама больш выпускнікоў ВНУ, ССВУ, ПТВ вырашаюць працягнуць сваю адукацыю.

У 2010 годзе 514 замежнікаў прымалі ўдзел у ТЦ. Пераважная большасць, 426, гэта грамадзяне Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?