Пры выездзе з мястэчка Целяханы праваруч ля асфальтоўкі, што кіруе на вёску Выганашчы, знаходзяцца старадаўнія каталіцкія могілкі.
Местачкоўцы прывялі іх, як гаворыцца, у Божы выгляд. Гэтае, з усіх бакоў атуленае густым падлескам месца, абгароджанае невысокім штакетнікам. На могілках, непадалёк ад дарогі, віднеюцца два помнікі: першы, даваенны, зроблены з звычайнае цэглы, а другі быў устаноўлены некалькі гадоў назад. На першым помніку чытаем: «Здесь покоится прах матери дважды Героя Советского Союза маршала
З радаводу Канстанціна Ракасоўскага даведваемся, што ягонага бацьку звалі Ксаверы Войцех Ракасоўскі, па прафесіі ён быў машыністам. А дзед Канстанціна быў ляснічым пад Варшаваю.
(У пачатку
Ксаверы ажаніўся з настаўніцай з Пінска — Антанінай Аўсянікавай, якая была родам з Целяханаў. Калі ў сям’і Ракасоўскіх 21 снежня 1896 года нарадзіўся сын Канстанцін, бацьку ішоў ужо 44 год. Канстанцін нарадзіўся ў Вялікіх Луках, пасля бацьку перавялі працаваць на
Спакойнае жыццё сям’і Ракасоўскіх неўзабаве скончылася, а прычынаю стала чыгуначная катастрофа. Бацька атрымаў цяжкае раненне і ў 1902 годзе ва ўзросце 49 гадоў памёр. Яго пахавалі на могілках у Брудне. У пачатку
Маці, Антаніна Ракасоўская, не мела магчымасці настаўнічаць, падпрацоўвала за мізэрную аплату на трыкатажнай фабрыцы. Бяда, кажуць, адна не ходзіць. У пачатку 1911 года раптоўна мама памірае.
Біёграфы Ракасоўскага не пакінулі звестак, ці наведваў





