IFC (Міжнародная фінансавая карпарацыя) інвестуе ў «Беларускі народны банк» $13 мільёнаў. Пра гэта было заяўлена на сумеснай прэс-канферэнцыі IFC і БНБ у Мінску.

IFC набыла ў Банка Грузіі 19,99% акцый Беларускага народнага банка за $8,2 мільёна і адкрыла банку крэдытную лінію на $5 мільёнаў. Як растлумачыў генеральны дырэктар ААТ «Беларускі народны банк» Канстанцін Цэрэтэлі, крэдытная лінія прадастаўляецца на тэрмін да 5 гадоў на развіццё сектара малога і сярэдняга бізнесу Беларусі.

Статутны фонд БНБ складае 69,2 мільярда рублёў.

Банк Грузіі кантралюе 79,99% акцый банка, 19,99% цяпер валодае IFC.

«Беларускі народны банк — адзін з нешматлікіх банкаў краіны, гандлёвае найменне якіх напісана толькі па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?